ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

Цёплыя словы – сонца і хата.

Лепшыя словы – мама і тата.

Смачныя словы – хлеб і суніцы,

Росныя словы – кветкі, крыніца.

Чулыя словы -  сын, калыханка,

Ясныя словы – лета і ранак.

Мудрыя словы – жыта і поле,

Светлыя словы – вецер і воля.

Даўнія словы – водгулле, род,

Гордыя словы – звон і народ.

 

 Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Выхаванцы рознаўзроставай групы ДУА “Граніцкая базавая школа Маладзечанскага раёна” прынялі ўдзел у разнастайных відах дзейнасці: інсцэніроўка казкі “Кот і пеўнік”, спявалі песні, гуляліся ў беларускія народныя гульні, успаміналі, як прыгожа гучаць словы на беларускай мове.

 Шануйце родную мову!

 

Паважаныя бацькі!

Прапануем пагуляць у інтэрактыўныя гульні дома.

Гульні дапамогуць праверыць свае веды і пазнаёміць дзяцей з навакольным асяроддзем на беларускай мове.

Беларускія народныя гульні

Вожык і мышы

Усе дзеці разам з гульцамі-мышамі становяцца ў круг. Вожык—у цэнтры круга. Па сігнале ўсе ідуць направа, вожык — налева. Гульцы прамаўляюць словы: Бяжыць вожык — тупу-тупы, Увесь калючы, гостры зуб! Вожык-вожык, ты куды? Пекла якой бяжыш бяды? Пасля гэтых слоў усе спыняюцца. Па сігнале да вожыку падыходзіць адзін гулец і кажа:

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык глазкамі луп-луп!

Чуе вожык — усюды ціш,

Чу!.. Скрабецца ў лісце мыш!

Вожык імітуе руху: асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. Мышы ў гэты час бегаюць па-за кругам. Вядучы кажа:

Бяжы, бяжы, вожык,

Не шкадуй ты ножак,

Ты лаві сабе мышэй,

Не лаві нашых дзяцей!

Мышкі бегаюць па крузе, подбегам і за круг. Вожык іх ловіць (пятнает).

Гульцы хутка прысядаюць і апускаюць рукі. Мышка злоўленая: яна ў пастцы. Такім чынам, гульня паўтараецца некалькі разоў.

Правілы гульні. Усе дзейнічаюць дакладна ў адпаведнасці з тэкстам. Вожык пятнает мышэй, злегку крануўшы іх рукой. Запятнанная мышка адразу выходзіць з гульні.

Гуляем разам. Беларускія народныя гульні

СВЯТЫ – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. 

Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

АБРАДЫ – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа.

Слоўнік ветлівых слоў і выразаў

Здравствуйте –  добры дзень

Доброе утро – добрай раніцы

Добрый вечер – добры вечар

Доброй ночи - дабранач

Спокойной ночи –  дабранач

До свидания – да спаткання

Пожалуйста –  калі ласка

Простите, пожалуйста  – прабачце, калі ласка

Извините –  выбачайце

Спасибо – дзякуй

Вучымся размаўляць па-беларуску

 
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў.

Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен  быць перад ёй  абавязак.

“Вучымся размаўляць па-беларуску”…На сёння гэта вельмі балючая праблема. Яна паўстала не толькі перад установамі адукацыі, але і перад бацькамі нашых выхаванцаў. Кожны народ шануе і паважае сваю мову. Калі мы хочам, каб нас паважалі народы іншых краін, мы павінны ведаць сваю мову і ўмець на ей размаўляць.  

Паважаныя бацькі! Запрашаем Вас да супрацоўніцтва у гэтым напрамку.

З чаго пачаць у сям’і вывучэнне роднай мовы? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў у садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!”-прапануйце дзіцяці. І называйце яго аддзенне:шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухні няхай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, агародніны, посуду, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове.

Тым часам, тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры нашай вёскі, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывел.

Не трэба навязваць дзецям размову, калі яны змарыліся або хочуць пагуляць.

Рухайцеся паступова, але ўпарта, і тады, калі ваша дзіця пойдзе ў школу, вы ўбачыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзецьмі гульняў па-беларуску.

© 2025. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа