- Подробности
- Автор: Администратор
- Категория: Растим маленького патриота вместе
- Просмотров: 771
Гучыць урачыста, як водгукі славы,
Гімн нашай вячыстай цудоўнай Дзяржавы...
Гімн свету сцвярджае, што любім мы працу,
А шлях наш лунае да радасці, шчасця.
Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся
Сапраўдным быць сынам маёй Беларусі!
Міхась Пазнякоў
Добры дзень, паважаныя бацькі. Сёння хочацца павясці з вамі размову пра тое, як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна. Але давайце спачатку пазнаёмімся з гісторыяй гімна.
Дзяржаўны гімн — гэта самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны, узвышаная песня пра народ. Мелодыя простая, добра запамінаецца.
- Подробности
- Автор: Администратор
- Категория: Растим маленького патриота вместе
- Просмотров: 548
У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца наступныя
дзяржаўныя святы:
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь | 15 сакавіка |
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі | 2 красавіка |
Дзень Перамогі | 9 мая |
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь | другая нядзеля мая |
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) | 3 ліпеня |
Дзе́нь наро́днага адзі́нства | 17 верасня |
- Подробности
- Автор: Администратор
- Категория: Растим маленького патриота вместе
- Просмотров: 989
Многія вядомыя людзі - ад святых сярэднявечча да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці - ураджэнцы Беларусі.
Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі
Барбара Радзівіл Вялікая княгіня, каралева Польшчы.
Барбара Радзівіл, дачка Юрыя Радзівіла, вялікага гетмана літоўскага, каралева польская і вялікая княгіня ВКЛ, другая жонка Жыгімонта (Жыгімонта) II Аўгуста. Нарадзілася ў 1520 г, памерла ў 1551 г. праз паўгода пасля сваёй каранацыі. Пахавана ў Віленскім кафедральным касцёле. Барбара Радзівіл стала гераіняй многіх легенд, у якіх выступае ў вобразе Чорнай дамы, а гісторыі рамантычнага кахання Барбары і Жыгімонта прысвечаны шматлікія мастацкія творы.