Цёплыя словы – сонца і хата.
Лепшыя словы – мама і тата.
Смачныя словы – хлеб і суніцы,
Росныя словы – кветкі, крыніца.
Чулыя словы - сын, калыханка,
Ясныя словы – лета і ранак.
Мудрыя словы – жыта і поле,
Светлыя словы – вецер і воля.
Даўнія словы – водгулле, род,
Гордыя словы – звон і народ.
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Выхаванцы рознаўзроставай групы ДУА “Граніцкая базавая школа Маладзечанскага раёна” прынялі ўдзел у разнастайных відах дзейнасці: інсцэніроўка казкі “Кот і пеўнік”, спявалі песні, гуляліся ў беларускія народныя гульні, успаміналі, як прыгожа гучаць словы на беларускай мове.
Шануйце родную мову!