Цёплыя словы – сонца і хата.

Лепшыя словы – мама і тата.

Смачныя словы – хлеб і суніцы,

Росныя словы – кветкі, крыніца.

Чулыя словы -  сын, калыханка,

Ясныя словы – лета і ранак.

Мудрыя словы – жыта і поле,

Светлыя словы – вецер і воля.

Даўнія словы – водгулле, род,

Гордыя словы – звон і народ.

 

 Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Выхаванцы рознаўзроставай групы ДУА “Граніцкая базавая школа Маладзечанскага раёна” прынялі ўдзел у разнастайных відах дзейнасці: інсцэніроўка казкі “Кот і пеўнік”, спявалі песні, гуляліся ў беларускія народныя гульні, успаміналі, як прыгожа гучаць словы на беларускай мове.

 Шануйце родную мову!

 

 

https://youtu.be/ekWbyYjhPo8?si=f7iXIH7FkW1QEElK

https://youtu.be/g68wDgzBu74?si=ZstWJAeAuKf59rG7