3 мая для навучэнцаў І звяна, напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі, пройдзе гадзіна зносін “Заўсёды ў памяці народнай!”. Навучэнцы пройдуцца па старонкам Вялікай Айчыннай вайны: успомняць яе падзеі, герояў, цікавыя факты і трагічныя старонкі яе гісторыі. Дзеці падзеляцца таксама расказамі аб сваіх родных і блізкіх, якія былі сведкамі падзей Вялікай Айчыннай вайны. Вайна пакінула шмат гора і на Маладзечаншчыне. Для навучэнцаў будзе арганізаваны прагляд і абмеркаванне відэа “З гісторыі Маладзечаншчыны”.