ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

 1 лютага для навучэнцаў І звяна пройдзе конкурсная праграма “Мовай роднай ганаруся!”. У гэтым месяцы мы будзем адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Дэвіз мерапрыемства – “Родная мова не павінна быць замежнай!”. Дзяцей чакаюць загадкі, рэбусы, конкурс скорагаворшчыкаў, гульня “Перакладчыкі” і многія іншыя цікавыя заданні. Кожны зможа праявіць свае веды, кемлівасць, увагу. Пасля мерапрыемства адбудзецца прагляд і абмеркаванне відэа “Славутасці нашай сталіцы”.

 Конкурс “Моўныя скарбы” пройдзе ў форме каманднай гульні. Кожная каманда зможа праявіць сваё веданне беларускай мовы ў наступных конкурсах: “Якія фразеалагізмы не могуць без мяне існаваць”, . “Рассыпаныя прыказкі”,  “Па адной літары”, “Зразумей мяне”, гульні “Хто больш?”, конкурсе капітанаў.

 Дома кожнай камандзе патрэбна падабраць фразеалагізмы, прыказкамі, прымаўкамі, у якіх гаворыцца пра сяброўства, і скласці з імі гумарыстычнае апавяданне на тэму “Вадой не разліць”.

 У гістарычнай гульні “Мая радзіма Беларусь” вучні 5-9 класаў выправяюцца ў незвычайнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змогуць павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі, мовы, геаграфіі і біялогіі Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі гульні ведаюць родную краіну. Пытанні і заданні будуць тычыцца самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі.

© 2025. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа