Тыдзень педагагічнага майстэрства “Малады навучае маладога” завяршыўся семінарам з элементамі трэнінгу “Прафесійнае выгаранне педагогаў: прычыны і прафілактыка”. Настаўнікі пазнаёміліся з фактарамі рызыкі прафесійнага выгарання, сімптомамі і стадыямі эмацыйнага выгарання, удакладнілі ролю індывідуальных асаблівасцей педагога ў развіцці або блакіраванні сіндрому эмацыйнага выгарання, разабралі прыёмы і метады прафілактыкі выгарання, прайшлі онлайн-дыягностыку прафесійнага выгарання (MBI).