ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

 Раённы тыдзень педагагічнага майстэрства “Малады навучае маладога” у Граніцкім дзіцячым садзе-базавай школе пачаўся з семінара-практыкума “Упэўнены крок у будучае”. Маладыя педагогі паказалі візітныя карткі “Мой шлях у настаўнікі…”, адказалі на пытанні бліц-апытання па складанні слоўнага партрэта “Настаўнік! Хто ён?”, выканалі практыкаванні “Перадай пачуццё”, “Праблемы зносін”, “Інтэрв’ю”, “Невярбальныя сродкі зносін”, прынялі ўдзел у педагагічных гульнях “Падзенне на рукі, “Сляпы і павадыр”. У канцы мерапрыемства педагогі атрымалі памятку “Парады маладому настаўніку”.

 

 06.04.2021 маладым спецыялістам Белашам А.П. было праведзена адкрытае пазакласнае мерапрыемства па біялогіі “Ці ведаеце вы жывёл?”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з дзіўным, разнастайным светам жывёл. Навучэнцы з цікавасцю адказвалі на тэматычныя пытанні, адгадвалі жывёл па апісанні, разгадвалі загадкі і рэбусы. З вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гульні “Пакажы і адгадай жывёлу” без слоў, выкарыстоўваючы толькі жэсты і міміку. У завяршэнні сустрэчы ўсім прысутным яшчэ раз нагадалі, як важна берагчы прыроду і жывёл.

© 2024. Все права защищены. Граничский детский сад-базовая школа