ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

 Традыцыйна ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў рознаўзроставай групе 21 лютага прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Яны былі накіраваны на выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму.

 Выхаванцы групы з задавальненнем слухалі пястушкі, забаўлянкі, калыханкі, песенькі, для якіх характэрны рытмічнасць і напеўнасць. Гэта спрыяе іх лёгкаму ўспрыманню і хуткаму запамінанню. Вельмі любяць нашы выхаванцы адгадваць загадкі, таму ім спадабалася прымаць удзел у анлайн-віктарыне “Загадкі роднай мовы”.

 Ну, а хто ж не любіць слухаць беларускія казкі? Іх выкарыстанне спрыяе пашырэнню кругагляду дзіцяці, фарміраванню ўяўленняў пра побыт і жыццёвы ўклад беларускага народа, народныя традыцыі. Правядзенне пазнавальна-гульнявой праграмы “Беларуская скрыначка” з выхаванцамі дазволіла малым паказаць свае веды. Яны ўгадвалі казкі па малюнках ці ўрыўках і нават пераказвалі. У дашкольнай групе прайшла гадзіна-зносін “Размаўляй са мной па-беларуску”.

 Як вядома, самы любімы від дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту – гэта гульня. Развіваць маўленчыя здольнасці выхаванцаў дапамагае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе беларускіх народных рухомы гульняў. Іх вобразы і сюжэты простыя і блізкія дзецям. Нашы выхаванцы з задавальненнем гулялі ў беларускія гульні “Гарлачык”, “Шэры кот” і іншыя. А ладзячы рэжысёрскія гульні з макетам сялянскай хаткі, нашы дзеткі змаглі праявіць сваю творчасць, уяўленне, моўныя здольнасці, веданне прадметаў побыту.

 Мы спадзяемся, што мерапрыемствы, якія былі праведзены ў нашай установе, садзейнічалі фарміраванню ў дзяцей каштоўнага стаўлення да беларускай мовы, станоўчай матывацыі да авалодання ёю.

 

© 2024. Все права защищены. Граничский детский сад-базовая школа