Пазнавальная гульня “Мой дом-мая крэпасць!” на тэму сямейнага выхавання прайшла сярод навучэнцаў І звяна. Дзеці разважалі над сэнсам гэтага выразу, праслухалі легенду “Як з’явілася дружная сям’я”, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны.

 Затым навучэнцам было прапанавана праглядзець відэа пра сямейныя традыцыі, якое прадэманстравала важнасць сямейных традыцый для выхавання і захавання добрых адносін у сям’і. Пасля прагляду відэа дзеці расказалі  аб традыцыях, якія склаліся ў іх сем’ях, падзяліліся думкамі, якія з традыцый ім бы хацелася бачыць у сваёй сям’і.

 Навучэнцы зрабілі вывад, што сям’я займае ў нашым жыцці адно з першых месцаў, і няма нічога даражэй і больш значна сям’і!