02.05.2026 шосты школьны дзень у ДУА "Граніцкая базавая школа Маладзечанскага раёна" прайшоў пад дэвізам "Мая Беларусь". Вучні пачатковых класаў прынялі удзел у карагодзе беларускіх народных гульняў, наведалі этнаграфічную экспазіцыю "Беларуская хатка", дзе з лёгкасцю разгадвалi крыжаванкі. Вучні актыўна прынялі удзел у вусным часопісе "Вусная народная творчасць”.
З вучнямі 5-8 класаў была праведзена віктарына "Пазнавай Беларусь", дзе ўдзельнікі змаглі праверыць свае веды з гісторыі і сучаснасці нашай краіны. А пад час правядзення гадзіны зносін "У велічы краіны ёсць доля працы кожнага", прысвечанай Дню Працы, вучні абмеркавалі важнасць кожнай прафесіі на карысць усёй Беларусі.