07.03.2026 шосты школьны дзень у ДУА "Граніцкая базавая школа Маладзечанскага раёна" прайшоў пад дэвізам "Прыгажосць маёй краіны". Вучні пачатковых класаў прынялі удзел у сваёй гульні “Знаўцы роднай мовы”, дзе разгадвалi крыжаванкі, складалі прыказкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, знаходзілі адпаведнікі фразеалагізмаў і адгадвалі цяжкія загадкі. Вучні з лёгкасцю прайшлі ўсе іспыты. У канцы мерапрыемства калектыўна быў складзены калаж “Мая Беларусь”. Вучні 5-8 класаў зрабілі падарожжа ў мінулае і пазнаёміліся з гістарычнымі асобамі жанчын, якія праславілі Беларусь пад час правядзення гадзіны зносін "Беларускія жанчыны - гонар Беларусі" і відэалекторыя "Славутыя жаночыя імёны ў гісторыі Беларусі ".






















