1 лютага для навучэнцаў І звяна прайшла конкурсная праграма “Мовай роднай ганаруся!”. Дэвізам мерапрыемства сталі словы: “Родная мова не павінна быць замежнай!”. Дзеці адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, удзельнічалі ў конкурсе скорагаворшчыкаў, у гульні “Перакладчыкі” і выконвалі многія іншыя цікавыя заданні. Кожны змог праявіць свае веды, кемлівасць, увагу. Пасля мерапрыемства адбыўся прагляд і абмеркаванне відэа “Славутасці нашай сталіцы”.
У гістарычнай гульні “Мая радзіма Беларусь” вучні 5-9 класаў праявілі свае веды ў розных баках жыцця Беларусі: у мове, літаратуры, геаграфіі, біялогіі і гісторыі. Удзельнікі гульні паказалі, наколькі добра яны ведаюць знакамітых людзей, якімі ганарыцца Беларусь, прыроду роднай краіны, гістарычныя падзеі. Кожны ўдзельнік конкурсу адкрыў для сябе духоўныя скарбы нашай краіны.
У конкурсе “Моўныя скарбы” ўдзельнічалі дзве каманды. Пачалося мерапрыемства з размеркавання абавязкаў паміж членамі каманды і з агучвання назвы, дэвіза. У першым конкурсе “Якія фразеалагізмы не могуць без мяне існаваць” удзельнікі паказвалі фразеалагізмы, а каманда іх адгадвала. У другім “Па адной літары” – з прапанаваных літар складалі новыя словы. У іншых конкурсах каманды разгадвалі рэбусы, пісалі шыфраваныя тэлеграмы і падтрымлівалі сваіх капітанаў. Падчас мерапрыемства ўсе ўдзельнікі конкурсу паказалі добрае веданне спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў, а яшчэ праявілі сваю кемлівасць, фантазію і дапытлівасць.