21 сакавіка навучэнцы І звяна будуць разважаць над тэмай “Працай славіцца чалавек”. Размова пойдзе аб ролі працы ў жыцці людзей, аб людзях, якія сваёй дзейнасцю робяць справы, карысныя для грамадства і дзяржавы. Дзеці пазнаёмяцца са знакамітымі землякамі, якія праславілі наш край, нашу краіну дзякуючы працы на карысць людзям.
