Анлайн-віктарына “Размаўляй са мной па-беларуску!”
Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з’яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з’яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.
Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем’ях, а яшчэ значная частка ў сем’ях, дзе размаўляюць на так званай “трасянцы” – сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з’явы інтэрферэнцыі – “засметчанасць” мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае – русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).
Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя
да Міжнароднага дня роднай мовы,
у ДУА “Граніцкі навучальна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна”
№ |
Мерапрыемства |
Адказны |
1. |
Гутарка “Якуб Колас і Янка Купала – славутыя пісьменнікі роднага краю” |
Мажэйка С.А.
|
2. |
Пазнавальна-гульнявая праграма “Не забывай ніколі, дружа” |
Мажэйка С.А. Мацкевіч Н.Б. |
3. |
Выстава-інсталяцыя “Родная мова – крыніца натхнення” |
Яцыновіч І.П. |
4. |
Акцыя “З любоўю да роднага слова” |
Мажэйка С.А. |
5. |
Анлайн-віктарына “Размаўляй са мной па-беларуску!” |
Шастоўская А.І. |