12345

 Мэта дзейнасці:

 стварэнне сацыяльна адаптаванай адукацыйнай прасторы для фарміравання і развіцця задаткаў, здольнасцей, творчага і прафесіянальнага патэнцыялу суб’ектаў адукацыйнага працэсу.

 Задачы:

  1. Стварыць умовы для авалодання ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу ведамі, каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця, захавання і ўмацавання здароўя і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці, для забеспячэння даступнай якаснай адукацыі ў адпаведнасці з узроўнем развіцця эканомікі і запатрабаваннямі соцыуму.
  2. Забяспечыць фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі і ў адпаведнасці з нацыянальнымі агульначалавечымі каштоўнасцямі.
  3. Садзейнічаць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў за кошт развіцця сістэмы самаадукацыі, павышэння кваліфікацыйных катэгорый, абагульнення і распаўсюджвання эфектыўнай педагагічнай практыкі.
  4. Працягваць работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы ўстановы адукацыі шляхам наладжвання сацыяльнага партнёрства, супрацоўніцтва са спонсарамі, выкарыстанне пазабюджэтных сродкаў.

План работы

педагагічнага савета

на 2018/2019 навучальны год

Парадкавы нумар і тэматыка пасяджэнняў

Тэрміны выканання

Адказныя выканаўцы

Адзнака аб выкананні

1.        Аналіз работы ўстановы адукацыі за 2017/2018 навучальны год. Вызначэнне прыярытэтных накірункаў дзейнасці на 2018/2019 навучальны год.

2.        Стан траўматызму навучэнцаў і выхаванцаў за 2017/2018 навучальны год і забеспячэнне бяспекі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе.

3.       Аб размеркаванні гадзін, выдзеленых на правядзенне факультатыўных заняткаў.

4.        Аб арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з навучэнцамі ва ўстанове адукацыі.

5.        Аб алгарытме інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў навучэнцаў і (або) супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб наяўнасці прызнакаў насілля ў адносінах да непаўналетніх.

Аб дзейнасці апякунскага савета ва ўстанове адукацыі.

жнівень

Петрашкевіч І.Л.

 

Роля вучэбных заняткаў у вызначэнні прафесійнага выбару навучэнцаў.

Вывучэнне ўзроўню абучанасці вучняў па выніках ІІ чвэрці.

Маніторынг здароўя

снежань

Хаміцэвіч Т.М.

 

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне як аснова фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Аб прамежкавых выніках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі”

красавік

Хаміцэвіч Т.М.

 

Аб пераводзе вучняў І-VIII класаў

Аб допуску вучняў ІХ класа да здачы выпускных экзаменаў

май

Хаміцэвіч Т.М.

 

Аб выпуску вучняў ІХ класа

чэрвень

Петрашкевіч І.Л.

 

ГРАФІК ПРАВЯДЗЕННЯ

педагагічных саветаў у Граніцкім дзіцячым садзе-базавай школе ў 2017/2018 навучальным годзе

Аналіз работы па асноўных накірунках дзейнасці педагагічнага калектыву за 2016/2017 навучальны год. Вызначэнне прыярытэтных накірункаў на 2017/2018 навучальны год

Петрашкевіч І.Л.

жнівень

Інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе школы як сродак павышэння якасці адукацыі і ўзаемадзеяння з сям’ёй

Хаміцэвіч Т.М.

снежань

Стратэгіі работы суб’ектаў выхаваўчага працэсу па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін навучэнцаў, абароне іх правоў і законных інтарэсаў, фарміраванню адказных і бяспечных паводзін

Хаміцэвіч Т.М.

люты

Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму як адзін з напрамкаў дзейнасці ўстановы адукацыі па фарміраванні ў вучняў грамадзянскай самасвядомасці

Хаміцэвіч Т.М.

красавік

Аб пераводзе вучняў І-VIII класаў

Аб допуску вучняў ІХ класа да здачы выпускных экзаменаў

Хаміцэвіч Т.М.

май

Аб выпуску вучняў ІХ класа

Петрашкевіч І.Л.

чэрвень

Мэта дзейнасці:

павышэнне якасці адукацыі за кошт укаранення актыўных форм і метадаў навучання, выяўлення і развіцця здольнасцей кожнага навучэнца з улікам інтарэсаў дзяцей і запатрабаванняў соцыума.

Задачы:

стварыць умовы для павышэння якасці адукацыйнага працэсу праз фарміраванне ў вучняў устойлівай станоўчай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, праз актывізацыю індывідуальнай і дыферэнцыраванай работы вучняў шляхам узмацнення ролі факультатыўных заняткаў, заняткаў па інтарэсах;

стварыць умовы для фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі і ў адпаведнасці з нацыянальнымі агульначалавечымі каштоўнасцямі;

стварыць ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз удасканальванне сістэмы асветніцкай работы з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх, удзел у спартыўным жыцці, фарміраванне культуры харчавання, працы і адпачынку, папярэджванне шкодных залежнасцей;

стварыць умовы для прафесійнага росту, развіцця творчага патэнцыялу, самаадукацыі і самаразвіцця педагогаў, забяспечваючы неперарыўнае ўдасканаленне іх майстэрства.

Баннеры

Счетчик

577020
Сегодня
Вчера
На этой неделе
На прошлой неделе
В этом месяце
За прошлый месяц
За все дни
471
1443
3117
564604
25606
46771
577020

Ваш IP: 192.168.1.2
Время: 2018-12-19 06:38:29