Vs

У свеце шмат розных моў. Усе яны прыгажыя, непаўторныя і мілагучныя. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” – пісаў Францішак Багушэвіч.

  21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Граніцкі дзіцячы сад-базавая школа таксама далучыўся да свята пад дэвізам “Гучы, родная мова!”

IMG 20200221 124312

  Ва ўстанове была праведзена акцыя “З любоўю да роднага слова”, дзе выхаванцы змаглі прачытаць свае любімыя вершы на роднай мове, спець беларускія песні. Таксама арганізавана выстава-інсталяцыя “Гучы, родная мова!” Дзеці пазнаёміліся з кнігамі, вершамі і партрэтамі беларускіх пісьменнікаў.

  На занятак “Родная мова” да дзяцей завіталі лялькі Янка і Арынка. Выхаванцы вучыліся правільна вымаўляць гукі ў падобных словах на рускай і беларускай мовах, практыкаваліся ў дапасаванні прыметнікаў да назоўнікаў, складалі сказы па малюнках, прынялі ўдзел у гульні з мячом «Які? Якая? Якое?».

  Таксама быў праведзены конкурс чытачоў “Мову родную люблю я”. Добразычлівая абстаноўка, гучныя апладысменты публікі натхнялі юных чытальнікаў. І кожны паспрабаваў расказаць сваё верш лепш за ўсіх! Журы конкурсу ацэньвала чытальнікаў вершаваных твораў па наступных крытэрах: веданне тэксту твора, інтанацыйная выразнасць, выкарыстанне выразных сродкаў (мімікі, жэстаў, поз, рухаў). Правядзенне такога мерапрыемства выхоўвае пачуццё любові і гонару да маці, сваёй Радзімы.

IMG 20200221 123329

IMG 20200221 123501

IMG 20200221 124120

 Прывіццё цікавасці да ведаў роднай мовы, фарміраванне патрыятызму праз вывучэнне культурнай спадчыны народа – такія задачы паставілі настаўнікі Граніцкага дзіцячага-сада базавай школы пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы. 21 лютага навучэнцы ўстановы прагледзелі відэалекторыі “Міжнародны дзень роднай мовы”. У дадатак да прагледжаных ролікаў удзельнікі з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны. У гэты дзень дзеці змаглі папоўніць і актывізаваць слоўнікавы запас, успомнілі і прачыталі вершы класікаў беларускай літаратуры.

 Для навучэнцаў III-IV класаў была арганізавана выстава кніг “Мая Беларусь”, дзе яны пазнаёміліся з навінкамі дзіцячай беларускай літаратуры і змаглі зачытаць вершы пра родную мову. Далей дзеці паказалі свае веды, адказваючы на пытанні віктарыны “Роднай мове прысвячаецца”, якая праходзіла ў некалькі тураў: “Прадоўжы прыказкі”, “Падбяры сінонімы”, “Назаві аўтара”, “Пагуляем у перакладчыка”. Напрыканцы мерапрыемства кожны з удзельнікаў змог адказаць на пытанне "Навошта ведаць родную мову?”

        901

902

  Вучні 5 класа праявілі сябе, выпрабоўваючы сілы ў  інтэлектуальным конкурсе “Мова – жывая душа чалавека”, дзе успомнілі прыказкі, загадкі, фразеалагізмы на беларускай мове, разгадвалі крыжаванкі, удзельнічалі ў творчым турніры перакладчыкаў, праверылі свае веды па беларускай літаратуры, гісторыі сваёй роднай Беларусі.

903

904

905

 Свята атрымалася цудоўным.Яно было не толькі вясёлым, але і вельмі карысным.

Графік правядзення мерапрыемстваў першага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Маладзечанскага раёна”

 

Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

Адказны

1

Падрыхтоўка да прэзентацыі вопыту педагагічнай дзейнасці

21-25.10.2019

Хаміцэвіч Т.М.

2

Фестываль майстар-класаў “Калейдаскоп педагагічных ідэй”

28-30.10.2019

Хаміцэвіч Т.М.

3

Семінар “Фарміраванне прафесійных кампетэнцый сучаснага настаўніка”

01.11.2019

Хаміцэвіч Т.М.

4

Круглы стол “Траекторыя поспеху”

05.11.2019

Петрашкевіч І.Л.

5

Кансультацыя “Сучасны ўрок у практыцы педагога: тэорыя, методыка і практыка”

11.11.2019

Петрашкевіч І.Л.

6

Правядзенне адкрытых вучэбных заняткаў

12-19.11.2019

Петрашкевіч І.Л.

7

Падрыхтоўка матэрыялаў да другога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Маладзечанскага раёна”

19-22.11.2019

Хаміцэвіч Т.М.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, у ДУА “Граніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна”

Мерапрыемства

Клас (-ы)/

Колькасць навучэнцаў

Адказны

1.      

Пазнавальна-гульнявая праграма “Мова – жывая душа народа”

V-VI/7

Гоман В.М.

2.      

Відэалекторый “Міжнародны дзень роднай мовы”

VIІ-ІХ/17

Амяльчэня С.З.

3.      

Віктарына “Роднай мове прысвячаецца”

І-ІV/17

Вадап’янава С.М.

4.      

Выстава-інсталяцыя “Гучы родная мова”

 

Шастоўская А.І.

5.      

Акцыя “З любоўю да роднага слова”

І-ІХ/47

Шастоўская А.І.

 У рамках першага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Маладзечанскага раёна” педагогі Граніцкага дзіцячага-сада правялі адкрытыя вучэбныя заняткі.

 13.11.2019 Амяльчэня С.З. запрасіла настаўнікаў на занятак па прадмеце “Нямецкая мова” у V клас “Накрываем на стол”. Вучні вучыліся расказваць што і дзе стаіць на стале, ужываючы прыназоўнікі über, neben, прымянялі фразы маўленчага этыкету ў сітуацыях, звязаных з сервіроўкай стала, запрашэннем і прыёмам гасцей.

20191113 101926

 Адкрыты вучэбны занятак па прадмеце “Чалавек і свет” у ІІ класе “Карысныя выкапні – падземныя багацці краіны” 14.11.2019 быў праведзены Вадапъянавай С.М. На ўроку былі створаны ўмовы для азнаямлення вучняў з карыснымі выкапнямі, іх ужываннем, іх уласцівасцямі. Змест урока садзейнічаў фарміраванню ўяўленняў навучэнцаў аб падземных багаццях, першапачатковых уменняў пошуку неабходнай інфармацыі і аналізу атрыманай інфармацыі; развіццю цікавасці да прадмета “Чалавек і свет”. Урок быў пабудаваны так, каб кожнае дзіця адчула сябе творцам, даследчыкам, каб у ім раскрыліся ўсе таленты і здольнасці, дадзеныя яму ад прыроды, развівалася творчае мысленне. Змест вучэбнага матэрыялу і віды работы, якія былі выкарыстаны на ўроку, былі накіраваны на падтрыманне пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў на працягу ўсяго ўрока. На ўроку была створана сітуацыя псіхалагічнага камфорту для дзяцей.

IMG 20191120 090730

IMG 20191120 090741

IMG 20191120 090754

 Урок нямецкай мовы у IV класе“Сваяцкія адносіны ў сям’і”, праведзены Хаміцэвіч Т.М.18.11.2019 быў арыентаваны на авалоданне такімі аспектамі мовы, як фанетыка, лексіка, граматыка. Дзеці паўтарылі вывучаную лексіку па тэме “Сям'я”, удасканалілі свае маўленчыя навыкі. Настаўніцай былі створыны ўмовы для развіцця цікавасці да прадмета і падтрымання высокага ўзроўню матывацыі да вывучэння нямецкай мовы, выхавання паважлівага стаўлення да сям'і, сваякоў, любоў да маці. У ходзе фанетычнай зарадкі адбывалася настройка артыкуляцыйнай апарата і работа над вымаўленчым бокам гаворкі. Навучэнцы шляхам асацыятыўнага метаду павінны былі прачытаць словы па транскрыпцыі. Падчас моўнай размінкі была правведзена актуалізацыя неабходнага на ўроку лексічнага матэрыялу. На ўроку быў ўжыты канструктар інтэрактыўных заданняў Learning Apps. Навучэнцы змаглі праверыць і замацаваць свае веды ў гульнявой форме, што стварае ўмовы для фарміравання пазнавальнага цікавасці да нямецкай мовы. Таксама на ўроку прысутнічалі элементы інтэграцыі. Былі выкарыстаны веды навучэнцаў, атрыманыя у працэсе вывучэння прадметаў “Музыка”, “Беларуская літаратура”. Навучэнцы павінны былі выказаць сваё меркаванне аб значэнні маці ў жыцці кожнага чалавека, назваць творы беларускіх пісьменнікаў, музычныя творы, прысвечаныя маці. У ходзе ўрока былі выкарыстаны франтальная, групавая формы працы. Віды дзейнасці пастаянна змяняліся, дзякуючы чаму падтрымліваўся станоўчы настрой і досыць хуткі тэмп правядзення занятка. Час быў размеркаваны рацыянальна, што дазволіла прайсці ўвесь запланаваны матэрыял.

IMG 20191120 105740

IMG 20191120 113717

Баннеры

Счетчик

1374762
Сегодня
Вчера
На этой неделе
На прошлой неделе
В этом месяце
За прошлый месяц
За все дни
956
998
4722
1361406
10144
42567
1374762

Ваш IP: 192.168.1.2
Время: 2020-07-09 20:00:32