- Подробности
- Создано 03.10.2018 20:19
В День дошкольника в рамках VIII педагогического марафона прошло открытое занятие «Народное искусство Беларуси». В детский сад заглянула в гости тётушка Антосиха, которая пригласила детей на экскурсию в этнографический уголок «Белорусская хатка». Воспитанники рассмотрели льняные изделия, узнали, как обрабатывали лен, чтобы получить льняное полотно, пропели с тетушкой Антосихой “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”. Гостья рассказала детям о главном элементе белорусской хаты – печи, которая и кормила, и обогревала домочадцев. Рассмотрели ребята также гончарные изделия, изделия из соломки. Тетушка Антосиха познакомила детей с последовательностью действий при работе с глиной, соломой. Воспитанники также с удовольствием поиграли в белорусские народные игры “Гарлачык”, “Хто хутчэй сабярэцца каля снапа”.
- Подробности
- Создано 23.11.2018 13:14
22 лістапада 2018 года ў рознаўзроставай групе прайшло Свята восені. Мерапрыемства накіравана на фарміраванне цікавасці да нацыянальных традыцый і звычаяў беларускага народа. Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні: “Рэпка”, “Гарлачык”, “Баба Еўка, дзед Тамаш”.
Выхаванцы чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі. У госці да іх прыйшлі казачныя персанажы – Лясун? Баба Яга і вядома ж прыгажуня восень. Дзеці з вялікім задавальненнем выконвалі заданні, прыдуманыя Бабай Ягой. Як і належыць, у канцы свята казачныя персанажы пачаставалі ўсіх сваімі дарамі.
Хоць і кажуць, што восень – маркотная пара, але дзеці, як ніхто іншы, здольныя радавацца залацістаму апаламу лісцю пад нагамі і дождыку, пад якім так цікава пагуляць пад парасонам, абуўшы гумовыя боцікі і надзеўшы вопратку. Вось чаму свята восені ў нашай установе з’яўляецца адным з самых любімых у выхаванцаў!
- Подробности
- Обновлено 07.09.2018 12:30
5 сентября 2018 года под руководством научного консультанта доцента Л.Н. Воронецкой состоялась встреча участников инновационного проекта «Внедрение модели организации процесса патриотического воспитания в учреждении дошкольного образования (2015-2020)» в соответствии с Приказом Министерства образования от 26.07.2018 № 615 «Об экспериментальной и инновационной деятельности в 2018/2019 учебном году». В рамках семинара «Технологии создания методических рекомендаций как результата инновационного проекта» участниками обсужден педагогический диагностический инструментарий инновационного проекта.
Инноваторы обозначили перспективы развития инновационного проекта в 2018/2019 учебном году, определили дату проведения вебинара и формы предоставления методических рекомендаций по теме проекта.
- Подробности
- Создано 01.09.2018 20:48
КАЛЯНДАРНЫ ПЛАН РЭАЛІЗАЦЫІ ІНАВАЦЫЙНАГА ПРАЕКТА
“Укараненне мадэлі арганізацыі патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі ”
- Подробности
- Создано 31.08.2018 20:59
Тэма інавацыйнага праекта |
“Укараненне мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі” |
Тэрміны рэалізацыі інавацыйнага праекта |
2015–2020 гады |
Кансультант інавацыйнага праекта |
Варанецкая Людміла Мікалаеўна, дацэнт кафедры педагогікі ФСПТ ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат педагагічных навук, дацэнт |
Кіраўнік інавацыйнага праекта |
Хаміцэвіч Таццяна Мечыславаўна, намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце |
Каардынатар інавацыйнага праекта |
Петрашкевіч Ірына Леанардаўна, дырэктар |
Удзельнікі інавацыйнага праекта |
Мажэйка Святлана Антонаўна, выхавальнік дзіцячага сада |
Мацкевіч Наталля Барысаўна, музычны кіраўнік |
|
Дэмух Жанна Васільеўна, педагог-арганізатар |
Актуальнасць інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі ”
Патрыятычнае выхаванне ў дашкольнай установе можна назваць адным з самых складаных накірункаў па шэрагу прычын: асаблівасці дашкольнага ўзросту, шматаспектнасць паняцця «патрыятызм» у сучасным свеце, адсутнасць канцэпцыі, тэарэтычных і метадычных распрацовак (характэрнай асаблівасцю многіх даследаванняў з’яўляецца зварот толькі да асобных аспектаў праблемы).
Дашкольны ўзрост як перыяд станаўлення асобы, мае свае патэнцыяльныя магчымасці для развіцця вышэйшых маральных пачуццяў, у тым ліку каштоўнасных адносін да Радзімы, выхавання асноў грамадзянскасці. Асновай у выхаванні ў дашкольнікаў грамадзянскіх пачуццяў з’яўляюцца: назапашванне дзецьмі сацыяльнага вопыту жыцця ў сваёй Айчыне, засваенне прынятых у грамадстве нормаў паводзін, развіццё цікавасці да гісторыі, культуры, традыцый сваёй Айчыны, праява пазнавальнай цікавасці і павагі да мінулага сваёй Радзімы, да традыцый і звычаяў свайго народа.
Пачуццё патрыятызму не можа быць вызначана некалькімі словамі, паколькі шматгранна па свайму зместу. Гэта і любоў да родных мясцін, і гонар за свой народ, за яго культуру, і адчуванне сваёй непарыўнасці з навакольным, і жаданне захоўваць і прымнажаць багацце сваёй краіны.
Патрыятызм праяўляецца не толькі ў складаных і цяжкіх жыццёвых сітуацыях, але і ў штодзённым працоўным і духоўным жыцці народа. Аднак, калі гэта пачуццё такое складанае, то ці правамерна казаць аб ім у дачыненні да дзяцей дашкольнага ўзросту? Уважлівае назіранне за дзецьмі, вывучэнне іх узроставых асаблівасцей, інтарэсаў дазваляюць зрабіць выснову, што дашкольнікі валодаюць вялікай колькасцю ведаў, а яго інтарэсы часта звязаныя не толькі з сучаснасцю, але і з будучыняй. У размовах дзяцей, іх пытаннях можна пачуць меркаванні пра дабро і зло, пра несправядлівасць. Усе гэта кажа аб тым, што выхаванне патрыятычных пачуццяў можна і трэба пачынаць з дашкольнага ўзросту.
Артыкулам 18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі вызначана асноўная мэта выхавання падрастаючага пакалення: фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца. Адной з галоўных задач па рэалізацыі дадзенай мэты з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў і выхаванцаў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі.
Выхаванне паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герба, сцяга, гімна) з’яўляецца адной з умоў выхавання грамадзянскасці і патрыятызму асобы. Выхаванне грамадзянскай культуры і асобы ў дашкольным узросце прадугледжвае набыццё першапачатковых ведаў аб сваёй сям’і, аб родным краі, краіне, дзяржаўных сімвалах, вядомых людзях.
Працэс патрыятычнага выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі грунтуецца на планамернай і паслядоўнай перадачы дзіцяці гістарычнага і сацыяльнага вопыту беларускага народа, выхаванні павагі да дзяржаўных сімвалаў краіны. Цікавасць выхаванцаў да вывучэння аб’ёмнага матэрыялу ў значнай меры залежыць ад зместу адукацыйнага працэсу.
Для больш эфектыўнай работы па выхаванні патрыятызму дашкольнікаў неабходны цеснае супрацоўніцтва выхавальніка дзіцячага сада з членамі сям’і, падрыхтаванасць педагогаў і бацькоў да вырашэння праблем выхавання патрыятызму дзяцей.
Цеснае супрацоўніцтва выхавальніка дзіцячага саду з членамі сямі выяўляецца ва ўсталяванні даверлівых дзелавых кантактаў з сем’ямі выхаванцаў; забеспячэнні бацькоў мінімумам псіхолага-педагагічнай інфармацыі, навучанні іх спосабам зносін з дзіцем; забеспячэнні рэгулярнага ўзаемадзеяння дзяцей, выхавальніка і бацькоў; уцягванні членаў сям’і ў педагагічны працэс; стварэнне ў дзіцячым садзе і сям’і прадметнага развіццёвага асяроддзя.
Падрыхтаванасць педагогаў да ажыццяўлення працэсу фарміравання патрыятызму прадугледжвае наяўнасць у іх адпаведнага ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці, прафесійнага майстэрства, а таксама здольнасці да самарэгуляцыі, саманастрою на рашэнне пастаўленых задач.
Аднак шматлікія навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне гарманічнага і эфектыўнага развіцця асобы дзіцяці сведчаць аб тым, што ў дашкольных установах адукацыі яшчэ існуюць супярэчнасці паміж напрацоўкай педагогаў у арганізацыі патрыятычнага выхавання ў старэйшай групе і неабходнасцю правядзення дадзенай работы з дзецьмі ў другой малодшай групе;
недастатковым узроўнем прафесійных здольнасцей педагогаў па арганізацыі актыўных форм работы з дзецьмі па арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання і патрэбай дзяржавы ў выхаванні грамадзяніна будучага;
жаданнем законных прадстаўнікоў удзельнічаць у мерапрыемствах установы па патрыятычным выхаванні і з недастатковай іх ініцыятывай у арганізацыі мерапрыемстваў дадзенага накірунку.
Асабліва востра гэтыя супярэчнасці праяўляюцца ў дашкольных установах, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. Такія супярэчнасці існуюць і ў нашай установе.
Укараненне дадзенага праекта станоўча адбіваецца на эфектыўнасці адукацыйнага працэсу і на ўзаемадзеянні дзяржаўнай установы адукацыі “Граніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна” з законнымі прадстаўнікамі.