ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, –

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.

Г. Бураўкін

 З 19 па 23 верасня 2022 года ў Граніцкім дзіцячым садзе-базавай школе праводзіўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” У мерапрыемствах тыдня прынялі ўдзел вучні 2-9 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму навучэнцу знайсці занятак па душы.

 Тыдзень адкрыўся акцыяй “Размаўляй са мной па-беларуску”, прэзентацыяй віншавальных паштовак “Пажадані роднай мове”, стварэннем інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у марафоне “Мова родная - мова модная”, выканалі вядомыя беларускія песні.

 

 Цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню гастранамічны фэст “Беларуская кухня”.

  

 Падчас анлайн-акцыі ‘‘Натхнёныя Бацькаўшчынай” вучні 7-9 класаў прэзентавалі перад аднакласнікамі відэасюжэты пра знакамітых беларусаў.

  

 У бібліятэцы была арганізавана выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”, на якой прадстаўлены навінкі літаратуры для вучняў і настаўнікаў.

 

 Класныя кіраўнікі 2-9 класаў  падрыхтавалі для навучэнцаў віктарыны, конкурсы, літаратурную гасцёўню. Вучні 5-9 класаў напісалі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. У сацыяльнай сетцы “Укантакце” вучні 2,7 класа ўдзельнічалі ў чэленджы, расказвалі вершы беларускіх класікаў.

 

 Навучэнцы з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня. Дзеці яшчэ раз пераканаліся, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

 

© 2024. Все права защищены. Граничский детский сад-базовая школа