12345

SAM 3780На мове роднай 

Не проста ў словы я гуляю –

На мове роднай размаўляю.

У час дасветны, вечаровы

Кажу пяшчоты цёплай словы:

– Дзень добры,

Сонейка над гаем!

Свяці ярчэй над родным краем,

Гукай вясну з зямной далечы...

Вітанне шлю,

Марозны вечар!

Ты запалі ў нябёсах зоркі,

Няхай зіхцяць, вядуць гаворкі,

Чаруюць нас красой нязводнай...

Я гавару

На мове роднай.

Мікола Мятліцкі 

 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нас роднай мовай з’яўляецца беларуская мова.  Дзень роднай мовы асаблівы для кожнага, бо мова – тое, што нас аб’ядноўвае і адрознівае ад іншых народаў.

 У Граніцкім дзіцячым садзе-базавай школе на беларускай мове ў гэты дзень размаўлялі і дзеці, і настаўнікі, і бацькі. Прыгожыя і ласкавыя словы на роднай мове можна было пачуць на калідорах і ў класах, на перапынках і на ўроках.

 Таксама з гэтай нагоды ў Граніцкай інтэгрыраванай бібліятэцы супрацоўнік Яцыновіч Ірына Пятроўна арганізавала для вучняў выставы  “Прыгарніся да роднага слова”, “Я люблю беларускую мову”.

SAM 3791

Баннеры

Счетчик

1015030
Сегодня
Вчера
На этой неделе
На прошлой неделе
В этом месяце
За прошлый месяц
За все дни
1414
1850
12881
990330
28803
47421
1015030

Ваш IP: 192.168.1.2
Время: 2019-11-18 11:54:51