ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

 30 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна. Народны пісьменнік Беларусі, які пры жыцці стаў класікам, быў нястомным працаўніком. Больш чым за паўстагоддзе плённай працы з-пад пяра Івана Шамякіна выйшлі ў свет шматлікія апавяданні, аповесці і раманы, якія выдаваліся мільённымі тыражамі, пакараючы чытачоў інтрыгуючымі сюжэтамі і вострымі жыццёвымі тэмамі. Яго творы былі перакладаліся на 57 моў свету, ператвараліся ў сцэнарыі кінафільмаў і тэатральных пастановак.

 Вучні Граніцкага дзіцячага сада-базавай школы з задавальненнем паглядзелі фільм беларускага тэлебачання пра І.Шамякіна, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з яго біяграфіі. Шмат станоўчых эмоцый падарыла прысутным літаратурная віктарына “І.Шамякін – класік беларускай літаратуры”. Вучні паказалі сябе добрымі знаўцамі творчасці пісьменніка. Цікава было пачуць радкі з твора Івана Пятровіча Шамякіна, якія прачытала Ільюцік Яна, пераможца раённага конкурса чытальнікаў.

 Напрыканцы сустрэчы вучні пазнаёміліся з кнігамі пісьменніка, якія з’яўляюцца неацэнным духоўным скарбам для тых, каму дарагая Беларусь, яе гісторыя і будучыня.

© 2024. Все права защищены. Граничский детский сад-базовая школа