- Подробности
- Создано 09.10.2019 10:16
- Просмотров: 33
Адкрыты вучэбны занятак па прадмету «Чалавек і свет» у 2 класе ставіў, які быў праведены 08.10.2019, сваёй мэтай ставіў забеспячэнне усведамлення вучнямі неабходнасці аховы вады і разумення яе значэння для ўсяго жывога.
Задачамі з’яўляліся: пашырэнне ведаў вучняў аб крыніцах забруджвання вады, ахове вады, аб яе значэнні для ўсяго жывога; фарміраванне ўсведамлення таго, што ахова вады – доўг і абавязак кожнага чалавека; выхаванне беражлівых адносін да вады як найважнейшага багацця на Зямлі.
На ўроку выкарыстоўваліся элементы інфармацыйна-камунікатыўнай тэхналогіі, гульнявая тэхналогія. Таксама была прадугледжана работа ў парах і групах, прагляд і абмеркаванне відэароліка “Вада і яе значэнне”.
Навучэнцы працавалі актыўна. Паказалі добры ўзровень засваення матэрыяла папярэдняга ўрока, які цесна звязаны з дадзенай тэмай. Таксама кожны змог выступіць з падрыхтаваным дома дадатковым матэрыялам пра выкарыстанне вады .
Маладым спецыялістам Карумным Я.М. быў праведзены адкрыты занятак “Гульня ў валейбол па спрошчаных правілах”. На працягу ўсяго ўрока настаўнік ствараў умовы для развіцця ў навучэнцаў такіх фізічных якасцей як: спрыт, хуткасць, сіла, цягавітасць, уменне дзяцей арыентавацца ў прасторы, увага і іншыя жыццёва важныя якасці для чалавека.