12345

На карце іх не знайсці,

Але ў іх жыве дружба, надзея,

Тут шчасцем напоўнены дні!

Тут паветра асаблівае,

Хлеб самы смачны,

Тут чыстая ў рэчках вада,

Тут пахне травой, сенам, кветкамі,

Тут замірае нібы душа!

Тут добрыя людзі і вельмі ветлівыя,

Накормяць, напояць, дапамогуць заўсёды,

Тут жанчыны, дзяўчыны, самыя лепшыя,

У гэтых краях жыве прыгажосць!

Тут няма мітусні, няма клопатаў гарадскіх,

Тут усё ідзе сваім парадкам,

Тут жыве працавіты народ,

Тут шчасце, дабро ў кожным доме жыве!

 

 16 красавіка прайшло свята «Пяю табе, мой родны край!», прысвечанае Году малой радзімы. А наша малая радзіма - гэта наша вёсачка Гранічы, наш родны край! Тут мы нарадзіліся, хадзілі ў дзіцячы сад, пайшлі ў школу, тут жывуць нашы таты і мамы, бабулі і дзядулі. Вучні расказалі легенды аб паходжанні вёскі Гранічы, спявалі песні, расказвалі вершы.

 На свята да нас завітаў госць - Міхась Казлоўскі — беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец. Ён таксама паведаў вучням пра сваю маленькую радзіму, аб тым, якія кнігі выдаў і што рыхтуе выдаваць у будучым, аб сваім дзяцінстве, бацьках.

 Дзеці с захапленнем слухалі яго. Міхась Казлоўскі пажадаў усім прысутным здароўя, шчасця, дабра і поспехаў, блакітнага неба над галавою, а нашай вёсцы - працвітання!

SAM 6719 SAM 6731

SAM 6739 SAM 6761

SAM 6754 SAM 6770

SAM 6768

Баннеры

Счетчик

804493
Сегодня
Вчера
На этой неделе
На прошлой неделе
В этом месяце
За прошлый месяц
За все дни
603
2604
13269
780283
27164
39031
804493

Ваш IP: 192.168.1.2
Время: 2019-06-17 03:24:25