Vs

 21.02.2019 у Граніцкім дзіцячым садзе-базавай школе адзначаўся Дзень роднай мовы.

 Пачалося свята з акцыі “Родная мова, цудоўная мова!” Вучням і настаўнікам было прапанавана выбраць самыя прыгожыя, мілагучныя словы і прымацаваць да стэнда. Таксама ўдзельнікі акцыі маглі напісаць на стэндзе свае любімыя беларускія словы. Тут жа гучалі цікавыя гісторыі, звязаныя з гэтымі словамі.

 Працягвала наша свята квэст-гульня “Беларусь мая сінявокая”. У ёй удзельнічала дзве каманды: каманда хлопчыкаў “Васількі” і каманда дзяўчынак “Кветачкі”. Ім патрэбна было сабраць па школе дванаццаць ключоў з радкамі верша. Каб атрымаць ключ, трэба было знайсці па падказцы месца, дзе ён знаходзіцца, і выканаць заданне: разгадаць крыжаванку, рэбусы, правільна ўставіць літары, адказаць на пытанні, перакласці словы на беларускую мову і пажадаць адзін аднаму што-небудзь прыемнае.

 Шмат новага і цікавага пра родную Беларусь даведаліся ўдзельнікі квэст-гульні. А галоўнае, яны з радасцю і захапленнем далучыліся да нашай спадчыны.

SAM 6255 SAM 6268

SAM 6278

SAM 6281

SAM 6230 SAM 6233

SAM 6239 SAM 6247

SAM 6291

Баннеры

Счетчик

1330100
Сегодня
Вчера
На этой неделе
На прошлой неделе
В этом месяце
За прошлый месяц
За все дни
1554
1706
8049
1313496
8049
52977
1330100

Ваш IP: 192.168.1.2
Время: 2020-06-06 20:02:15