12345

 22 лістапада 2018 года ў рознаўзроставай групе прайшло Свята восені. Мерапрыемства накіравана на фарміраванне цікавасці да нацыянальных традыцый і звычаяў беларускага народа. Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні: “Рэпка”, “Гарлачык”, “Баба Еўка, дзед Тамаш”.

 Выхаванцы чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі. У госці да іх прыйшлі казачныя персанажы – Лясун? Баба Яга і вядома ж прыгажуня восень. Дзеці з вялікім задавальненнем выконвалі заданні, прыдуманыя Бабай Ягой. Як і належыць, у канцы свята казачныя персанажы пачаставалі ўсіх сваімі дарамі.

 Хоць і кажуць, што восень – маркотная пара, але дзеці, як ніхто іншы, здольныя радавацца залацістаму апаламу лісцю пад нагамі і дождыку, пад якім так цікава пагуляць пад парасонам, абуўшы гумовыя боцікі і надзеўшы вопратку. Вось чаму свята восені ў нашай установе з’яўляецца адным з самых любімых у выхаванцаў!

IMG 4f74ea618b969175ffdb91bf0ced2b17 V IMG de6bda169ff287170cf5d7977441da52 V

IMG 5d853b32975223ecc3cd372a0e11acba V IMG 26c9b32dfd90ac909dc45c406f702442 V

IMG 8880d45485959711e38a1362aaa1fab0 V IMG b83a64edcc9eb6e5e94a49483d578760 V

IMG 56cd709e016d066905711199b018e82e V

Баннеры

Счетчик

612200
Сегодня
Вчера
На этой неделе
На прошлой неделе
В этом месяце
За прошлый месяц
За все дни
182
1208
2429
602844
20921
39865
612200

Ваш IP: 192.168.1.2
Время: 2019-01-23 05:48:38