ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

 2 лістапада 2021 года навучэнцы Граніцкага дзіцячага сада-базавай школы наведалі фальварак Ракуцёўшчына, які належыў шляхціцу Вацлаву Лычкоўскаму, дзядзьку братоў Антона і Івана Луцкевічаў – рэдактараў газеты “Наша Нiва”. Па іх запрашэнні ўлетку 1911 года сюды з Яраслаўля прыехаў Максім Багдановіч. 19-гадовы паэт правёў тут два месяцы. Акружаны з усіх бакоў узгоркамі, гэты маёнтак стаў для Багдановіча сімвалам роднага краю. За кароткі час ён стварыў тут 17 вершаў і дзве паэмы. 

У першую чаргу вучні пабывалі ў Доме арандатара, дзе жыў М.Багдановіч асобна ад гаспадароў фальварка. У гэтым дамку, як сцвярджаў сам паэт, вельмі добра пісалася. 

 

У Доме гаспадара дзеці ўбачылі ўзноўлены інтэр’ер гасцёўні, кухні, дзіцячага пакою. Самая вялікая частка экспазіцыі размясцілася ў гасцёўні. Менавіта тут маладога паэта сустракалі гаспадары з беларускай гасціннасцю і шчырасцю, былі яго суразмоўцамі і дарадцамі.

 

Уявіць тагачаснае жыццё беларусаў вучням дапамагло наведванне гумна, якое раней служыла для захавання і сушкі снапоў і іх далейшага абмалоту. Тут у экспазіцыі прадстаўлены прылады працы селяніна, тагачасныя транспартныя сродкі, разнастайны посуд. 

Дзецям вельмі спадабалася экскурсія ў фальварак Ракуцёўшчына. Яны ўважліва слухалі цікавы аповед экскурсавода і адначасова праходзілі квэст па сядзібе. А ў канцы экскурсіі атрымалі падарунак ад музея. Раім усім наведаць фальварак Ракуцёўшчына!

http://www.fotobel.by/images/muzei-belarusi/muzej-bogdanovicha_1.jpg 

 

 

© 2024. Все права защищены. Граничский детский сад-базовая школа