21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П.Панчанка
21 лютага вучні, настаўнікі і выхаванцы Граніцкай базавай школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Кожны ўспомніў свае любімыя беларускія словы і падзяліўся імі з прысутнымі. Пачалося наша мерапрыемства з беларускіх вершаў і гісторыі ўзнікнення свята. Затым выхаванцы дзіцячага сада прадэманстравалі беларускую народную гульню “Грушка”. Настаўнікі і вучні актыўна ўдзельнічалі ў гульнях: “Гарлачыкі”, “Маша” і “Ручаёк”.
У дзіцячым садзе ў гэты дзень гучалі вершы Івана Муравейкі, Алеся Бадака, лічылкі на беларускай мове, народныя пацешкі. І дарослыя, і дзеці прынялі актыўны ўдзел у карагодзе народных рухомых гульняў. Весела, радасна і пазітыўна прайшоў Дзень роднай мовы ў нашай школе.