08.10.2021 на занятку абяднання па інтарэсах «У свеце колеру» прайшоў конкурс малюнкаў «Няма прыгажэй маёй Радзімы». На пачатку занятка навучэнцы чыталі вершы пра Беларусь, потым была праведзена гутарка і вуснае маляванне на тэму «Няма прыгажэй маёй Радзімы». Затым дзеці выканалі практычную работу па ўласнай задуме, выкарыстоўваючы вядомыя ім нетрадыцыйныя тэхнікі. Аналізуючы вынікі мастацка-практычнай работы, дзеці каменціравалі уласныя малюнкі, вызначалі, ці ўдалося перадаць у малюнку прыгажосць роднага краю, любоў да Радзімы, своеасаблівасць восеньскай беларускай прыроды.