ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

 У трэці дзень ХІ педагагічнага марафону спецыялістаў сістэмы адукацыі Маладзечанскага раёна “Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм – ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны” ў ДУА “Граніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна” настаўнікі-прадметнікі правялі адкрытыя вучэбныя заняткі.

 На ўроку матэматыкі “Паўтарэнне рэчаісных лікаў” у VІІІ класе настаўнік Кудласевіч А.С. выкарыстаў задачы, змест якіх быў прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Рашэнне дадзеных задач спрыяла развіццю кругагляду навучэнцаў і пазнавальнай цікавасці да прадмета. Прапанаваны ўрок стаў для дзяцей не проста ўрокам, на якім трэба вырашаць і вылічаць, ён абудзіў пачуццё суадноснасці да велічы сваёй краіны, уласных продкаў, даў магчымасць навучэнцам задумацца пра нягоды ваенных гадоў. Задачы патрыятычнага зместу паслужылі эфектыўным сродкам развіцця асобасных якаксцей навучэнцаў, паспрыялі выхаванню пачуцця гонару за сваю Радзіму, за гераізм людзей, якія набліжалі перамогу.

 На ўроку геаграфіі ў VII класе па тэме «Геаграфічныя паясы і прыродныя зоны Зямлі», праведзеным маладым спецыялістам Белашам А.П., навучэнцы разабралі прыродную зону “змешаныя лясы” на прыкладзе Рэспублікі Беларусь, што садзейнічала выхаванню патрыятычных пачуццяў, гонару за неабсяжныя прасторы і багацці нашай Радзімы.



 На вучэбным занятку “Гісторыя Беларусі” ў VIІI класе навучэнцы разам з настаўнікам вызначылі характэрныя асаблівасці рассялення славян на беларускіх землях, час з’яўлення славян на беларускіх землях, растлумачылі іх паходжанне, параўналі племянныя саюзы славян па праванаваных крытэрыях. Дадзены ўрок садзейнічаў развіццю ўменняў лакалазіваць гістарычныя аб’екты на карце, вучыў раскрываць прычынна-выніковыя сувязі паміж падзеямі, стварыў умовы для фарміравання пазнавальнай цікавасці да мінулага свайго краю.

© 2022. Все права защищены. Граничский детский сад-базовая школа