Пра бяспеку ў кожнай хаце
(Маладзечанскі раён)
У мінулыя выхадныя супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі пажарна-прафілактычную работу па населеных пунктах і садовых таварыствах раёна. Жыхарам аграгарадка Аляхновічы, садовых таварыстваў “Узгор’е”, “Здароўе-5”, “Старынкі”, “Перавал” давялося сустрэцца з выратавальнікамі, каб атрымаць парады аб прадухіленні свайго жыцця ад пажараў і няшчасных выпадкаў.
Амаль кожны дзень насельніцтву тлумачаць пра бяспеку супрацоўнікі МНС. Праверана ўжо шмат домаўладанняў у якіх пражываюць мнагадзетныя сем’і, сацыяльна небяспечныя людзі, адзінокія састарэлыя.
Супрацоўнікі МНС галоўны акцэнт робяць на праверку працаздольнасьці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, стан печаў і электраправодкі. У большасці домаўладанняў апавяшчальнікі знаходзяцца ў працоўным стане. Але бываюць і такія выпадкі, калі гаспадарам прыходзіцца нагадваць пра абавязковую замяну элемента сілкавання.
Выяўлены факт, калі гаспадар, тата двух дзяцей, дазваляе сабе курыць у ложку.
- Відавочна, что вы парушаеце правілы бяспекі. Ведаеце, што курэнне ў ложку з’яўляецца асноўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў?
- Я разумею. Прыму да ўвагі.
Кожнаму падрабязна растлумачылі правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання. Таксама вялася размова з бацькамі аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без дагляду.
Пасля гаспадарам пакідалі лістоўкі і памяткі пра пажарную бяспеку, а дзеці атрымоўвалі цікавыя размалёўкі з карыснымі ведамі.
У кожнай хаце нагадалі, што ад надляжачага выконвання правілаў пажарнай бяспекі залежыць жыццё!