Конкурсна-гульнявая праграма “Кім быць? Якім быць?” прайшла для  навучэнцаў І звяна 30 сакавіка. Мерапрыемства пашырыла веды аб прафесіях, арыентавала дзяцей у выбары той ці іншай прафесіі, падкрэсліваючы важнасць кожнай з іх. У ходзе мерапрыемства была  звернута ўвага на тое, што трэба любіць сваю справу і выконваць сваю працу добрасумленна. Навучэнцы адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны і выконвалі іншыя займальныя заданні. Пасля правядзення мерапрыемства адбыўся прагляд і абмеркаванне мультфільма “Смешарики. Азбука профессий будущего”.