Пазнавальная гульня “Падарожжа ў горад майстроў” мела мэтай пашырэнне  ведаў вучняў аб прафесіях і занятках людзей. У займальнай форме дзеці паўтарылі і ўспомнілі не толькі прафесіі, але і абавязкі, а таксама інструменты, якія неабходны людзям розных прафесій і заняткаў. Вучні з цікавасцю разгадвалі загадкі, складалі пазлы.  Завяршылася мерапрыемства віктарынай “Угадай прафесію”.