У ходзе правядзення гадзіны зносін “Сям’я – мая радасць” вучні пазнаёміліся з якасцямі, якімі павінны валодаць сем’і, абмеркавалі пытанне пра важнасць сям’і і сямейных адносін для чалавека. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Мой дом – мая крэпасць”, а таксама калектыўнай працы – стварэнні “цуда-кветкі” на тэму сямейных адносін. Завяршаючым этапам сталі сямейныя гульні і забавы, якія карыстаюцца папулярнасцю ў сем’ях вучняў, і якія яны захацелі прапанаваць сваім сябрам.