02.09.2023 у Граніцкай базавай школе Малдзечанскаг раёна быў праведены для вучняў конкурс “Любі, шануй роднае слова!” Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на дзве каманды, прадставілі адзін аднаго. Затым кожная каманда паспрабавала свае сілы ў конкурсах: “Словы-змейкі”, “Папацей, грамацей”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Вам слова, юныя паэты”. Вучні ўзнавілі веды пра жыццё і творчасць Якуба Коласа і Янкі Купалы, прачыталі іх вершы.

 Відэалекторый “Вандроўка па Беларусі” пазнаёміла навучэнцаў з традыцыямі, звычаямі роднай зямлі, дапамагла павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі мерапрыемства ведаюць родную краіну. Архітэктурныя помнікі Беларусі, гістарычныя асобы, якія звязаны з гэтымі мясцінамі, незвычайнае народнае адзенне, абутак і стравы беларусаў, залаты фонд беларускай мовы і літаратуры – усё гэта зацікавіла навучэнцаў, дало магчымасць яшчэ раз убачыць прыгажосць роднай зямлі.