12.04.2021 у першую палову дня выхавальнік праводзіла знаёмства дзяцей з касмічнай прасторай, з планетамі, са знакамітымі касманаўтамі. Дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі аб космасе, расказвалі аб касмічных караблях, зорках.

 У другую палову дня, у час нерэгламентаванай дзейнасці, дзеці малявалі на тэму “Вандроўка ў космас”. Яны вучыліся адлюстроўваць сваё ўражанне аб космасе ў малюнку, развівалі ўменне размяшчаць малюнак на плоскасці ўсяго ліста, развівалі маторыку рукі.