Анлайн-віктарына “Размаўляй са мной па-беларуску!”

 Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з’яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з’яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.

 Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем’ях, а яшчэ значная частка ў сем’ях, дзе размаўляюць на так званай “трасянцы” – сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з’явы інтэрферэнцыі – “засметчанасць” мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае – русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

 Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя

да Міжнароднага дня роднай мовы,

у ДУА “Граніцкі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна”

 

Мерапрыемства

Адказны

1.      

Гутарка “Якуб Колас і Янка Купала – славутыя пісьменнікі роднага краю”

Мажэйка С.А.

 

2.      

Пазнавальна-гульнявая праграма “Не забывай ніколі, дружа”

Мажэйка С.А.

Мацкевіч Н.Б.

3.      

Выстава-інсталяцыя “Родная мова – крыніца натхнення”

Яцыновіч І.П.

4.      

Акцыя “З любоўю да роднага слова”

Мажэйка С.А.

5.      

 Анлайн-віктарына “Размаўляй са мной па-беларуску!”

Шастоўская А.І.