Змалку звалі цябе

Мы прыгожай Радзімаю.

Беларусь, Беларусь,

Як ты сэрцу любімая!

Беларусь, над табою

Неба з яснымі зорамі.

Паглядаеш на іх

Ты вачамі — азёрамі.

 

 10 февраля для учащихся начальных   классов будет организована викторина “Моя Беларусь”. Участникам будут представлены 4 блока вопросов: “Имена из прошлого”, “Белорусские народные праздники и обряды”, “Мифы Беларуси”, “Архитектурные памятники Беларуси” и предлагаем вместе совершить виртуальное путешествие по областным центрам нашей страны.

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

 Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі Уладзіміра Караткевіча прысвечаны нашай Радзіме. Радзіме нашых бацькоў і дзядоў, радзіме, гісторыя якой няпростая і цікавая. Незвычайнай будзе наша сустрэча, якая адбудзецца ў форме інтэлектуальнай гульні “З любоўю да Беларусі”. Я спадзяюся, што мерапрыемства будзе садзейнічаць абагульненню ведаў, набытых пад час урокаў беларускай мовы і літаратуры, гісторыі Беларусі; дапаможа раскрыць творчы патэнцыял вучняў; будзе садзейнічаць выхаванню цікавасці да моўнага і гістарычнага багацця беларускага народа.