Пазнавальная гульня “Падарожжа ў горад майстроў” мае мэтай пашырэнне  ведаў навучэнцаў аб прафесіях і занятках людзей. У займальнай форме дзеці змогуць паўтарыць і ўспомніць не толькі прафесіі, але і абавязкі, а таксама інструменты, якія неабходны людзям розных прафесій і заняткаў. Завяршыцца мерапрыемства віктарынай “Угадай прафесію”.