Вячням будзе прапанавана прэзентацыя “Дзецям аб правах дзяцей”, якая дазволіць успомніць і паўтарыць свае веды па дадзенай тэматыцы. На мерапрыемстве пройдзе знаёмства з дакументамі, якія абараняюць правы дзіцяці ў Рэспубліцы Беларусь,  гэта “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”, “Канвенцыя аб правах дзіцяці” і “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека”.  Пройдзе абмеркаванне і таго, што акрамя правоў у дзяцей яшчэ ёсць і абавязкі, якія яны павінны выконваць. 

Пасля прагляду прэзентацыі навучэнцы прымуць удзел у віктарыне “Правы і абавязкі дзіцяці”.