Некалькі дзён засталося да святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вельмі важна, каб маладое пакаленне ведала пра подзвіг прадзедаў і прапрадзедаў, таму ў Граніцкім дзіцячым садзе-базавай школе была арганізавана выстава малюнкаў навучэнцаў і выхаванцаў “Перамаглі ў імя Радзімы, імя Айчыны!” як падзяка нашым героям, даніна павагі іх мужнасці і стойкасці.