ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

Інтэлектуальная гульня “Вандроўка па Беларусі” пазнаёміла навучэнцаў з традыцыямі, звычаямі роднай зямлі, дапамагла павандраваць па старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі мерапрыемства ведаюць родную краіну. Архітэктурныя помнікі Беларусі, гістарычныя асобы, якія звязаны з гэтымі мясцінамі, незвычайнае народнае адзенне, абутак і стравы беларусаў, залаты фонд беларускай мовы і літаратуры – усё гэта зацікавіла навучэнцаў, дало магчымасць яшчэ раз убачыць прыгажосць роднай зямлі. У гульні ўдзельнічалі дзве каманды: “Чыстае неба” і “Музыкі”. Перамагла каманда “Музыкі”, якая хутчэй і дакладней адказвала на пытанні.

   

 Брэйн-рынг “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” дапамог удзельнікам абагульніць веды па гісторыка-культурнай спадчыне роднай краіны і яе сучасных дасягненнях, раскрыў творчы патэнцыял навучэнцаў, садзейнічаў выхаванню пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.

У брэйн-рынгу ўдзельнічалі дзве каманды, якія па чарзе выбіралі намінацыю з прапанаваных і адпаведна пытанне з азначанай колькасцю балаў. Калі каманда не магла даць правільны адказ, балы залічваліся той камандзе, якая першая агучвала правільны адказ. У канцы гульні журы падвяло вынікі і каманда-пераможца атрымала ўзнагароду, але пераможаных не засталося, бо кожны атрымаў новыя веды, адкрыў для сябе духоўныя скарбы роднай краіны.

Мы памятаем мінулае, мы ўдасканальваем сучаснае і будзем ствараць будучае. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава. І кожны сам павінны задаць сабе пытанне: што асабіста я магу зрабіць для Радзімы? І тады з гонарам можна сказаць: Жыву ў Беларусі і тым ганаруся.

© 2022. Все права защищены. Граничский детский сад-базовая школа